Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выконваюцца ўсе паказчыкі фінансавай стабільнасці. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Усе паказчыкі фінансавай стабільнасці выконваюцца. Валютны рынак стабільны. Грашова-крэдытны рынак забяспечвае захаванасць пакупной здольнасці зберажэнняў нашых грамадзян, працэнтныя стаўкі па крэдытах знаходзяцца ва ўмераным дыяпазоне. Мы разам з урадам рэалізуем стратэгію павышэння даверу да нашай нацыянальнай валюты. Беларускі рубель захоўвае сваю пакупную здольнасць, і нашы грамадзяне на гэта звярнулі ўвагу, расце доля зберажэнняў на тэрмін звыш аднаго года", - сказаў Павел Калаур.
Як паведамлялася, 28 сакавіка Павел Калаур дакладваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце банкаўскай сістэмы і прымаемых мерах па суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці.-0-