Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2018, 17:23

Кабякоў пра ўборку ў складаных умовах надвор'я: патрэбна строгая тэхналагічная дысцыпліна

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў патрабуе строгай тэхналагічнай дысцыпліны для паспяховай уборачнай у складаных умовах надвор'я. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе разглядаюцца вынікі работы эканомікі Беларусі за першае паўгоддзе і меры па выкананні пастаўленых задач на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў нас не самыя лепшыя ўмовы надвор'я для сельскай гаспадаркі. Спачатку ў маі-чэрвені была засуха, для перасявання часткі загінулых пасеваў з бюджэту была аказана дзяржаўная падтрымка. Цяпер іншая праблема - праліўныя дажджы. Уборку пачалі раней, чым у мінулым годзе, але рухаемся павольней за графік. У такіх жорсткіх умовах як ніколі неабходна забяспечыць строгую тэхналагічную дысцыпліну на ўборцы збожжавых", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Неабходна таксама задзейнічаць усе зернесушыльныя комплексы для давядзення збожжа да патрэбнай кандыцыі.

Кіраўнік урада даручыў усе магутнасці па захоўванні кармоў увесці ў поўным аб'ёме. Па сучасных тэхналогіях у палімерную ўпакоўку павінна быць нарыхтавана не менш за 1 млн т кармоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі