Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2018, 18:26

Кабякоў абмеркаваў з Валавой пытанні развіцця ЕАЭС

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з членам Калегіі (міністрам) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццянай Валавой, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, Таццяна Валавая праінфармавала аб выніках праведзенай сёння ў Мінску канферэнцыі "Еўразійскі эканамічны саюз: стратэгія далейшага развіцця".

На канферэнцыі абмяркоўваліся бягучы ўзровень інтэграцыі, у тым ліку ступень рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, праблемы, што перашкаджаюць поўнафарматнаму функцыянаванню ўнутранага рынку ЕАЭС, а таксама перспектывы развіцця саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі