Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2018, 10:46

Японскі бізнес зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі "Вялікага каменя" - Есін

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японскі бізнес зацікаўлены ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі "Вялікага каменя" і японска-беларускай прамысловай зоны на Магілёўшчыне, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Прэзентацыя беларускага інвестыцыйнага патэнцыялу адбылася ў час першага беларуска-японскага эканамічнага форуму, які праходзіў у Японіі 9-11 мая. Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам аховы здароўя пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Японіі, Магілёўскага аблвыканкама, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Арганізацыі садзейнічання развіццю знешняга гандлю Японіі.

"Беларуская дэлегацыя правяла вялікую работу на рэгіянальным узроўні. Адбыліся сустрэчы з губернатарам прэфектуры Канагава. Таксама ўдзельнікі форуму наведалі шэраг вядучых японскіх прадпрыемстваў, якія зацікаўлены ў рэалізацыі розных праектаў на тэрыторыі нашай краіны. У прыватнасці, разглядаліся магчымасці выкарыстання пляцоўкі "Вялікага каменя", а таксама япона-беларускай прамысловай зоны, якую плануецца стварыць на Магілёўшчыне", - сказаў Руслан Есін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі