Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 кастрычніка 2017, 15:08

Іран зацікаўлены ў пастаўках беларускай ялавічыны

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран зацікаўлены ў пастаўках беларускай ялавічыны, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло на IV Усебеларускім форуме жывёлаводаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы размаўлялі з кіраўніцтвам ветэрынарнай службы Ірана, намеснікамі міністра аб пастаўках мяса ялавічыны ў Іран. Яны выказалі вялікі інтарэс", - расказаў Ігар Брыло.

Ён адзначыў, што цяпер многія прадпрыемствы займаюцца сертыфікацыяй сваёй прадукцыі з мэтай яе актыўнага прасоўвання на рынкі краін Блізкага Усходу, Азіі і Еўрапейскага саюза. "Дыверсіфікацыя гандлёва-эканамічных сувязей з рознымі краінамі і рэгіёнамі пры захаванні і ўзмацненні пазіцый на традыцыйных рынках забяспечваюць устойлівы рост экспартнага патэнцыялу. Гэта прыярытэтная задача для нашай краіны. Патэнцыял нашага экспарту ў Азіяцкі рэгіён вельмі вялікі, вядома, неабходна здымаць пэўныя бар'еры, але гэтыя рынкі вельмі перспектыўныя", - падкрэсліў намеснік міністра.

IV Усебеларускі форум жывёлаводаў праходзіць сёння ў Мінску. На форуме выступяць з дакладамі спецыялісты-практыкі з Беларусі, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Аўстрыі, Расіі і іншых краін. Асноўныя тэмы - дыягностыка, прафілактыка, лячэнне і догляд у жывёлагадоўлі. На форуме працуе спецыялізаваная выстаўка, на якой прадстаўлены розныя арганізацыі галіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі