Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2016, 19:59

Інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе склала 0,8 працэнта

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе 2016 года ў параўнанні з кастрычнікам склаў 100,8 працэнта, са снежнем 2015 года - 110,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненні цэн на асобныя тавары і паслугі, што зведваюць уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2016-га склаў 100,7 працэнта, са снежнем 2015 года - 109,9 працэнта.

Харчовыя тавары ў лістападзе падаражэлі на 1,5 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам бягучага года і на 11 працэнтаў у параўнанні з лістападам 2015-га. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,1 працэнта і 7,4 працэнта адпаведна.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў лістападзе склаў 100,3 працэнта да кастрычніка і 119,7 працэнта - да лістапада 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі