Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 20:00

Індыйскія кампаніі зацікаўлены ў развіцці сумесных з Беларуссю праектаў

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыйскія кампаніі зацікаўлены ў развіцці сумесных праектаў рознага фармату з Беларуссю, у тым ліку ў рамках работы беларуска-індыйскага інвестыцыйнага кластара, размешчанага ў асобай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне Андрэй Ржавускі наведаў горад Пуна (штат Махараштра). Паездка дыпламата арганізавана па запрашэнні Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці і з'яўляецца часткай рэгіянальнага турнэ пасла. Яно праходзіць у рамках падрыхтоўкі беларуска-індыйскага інвестыцыйнага форуму.

Андрэй Ржавускі прыняў удзел у інтэрактыўнай сесіі з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці штата Махараштра, дзе прэзентаваў інвестыцыйна-экспартны патэнцыял Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ідэі і праекты развіцця беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, фармацэўтыкі, лічбавых тэхналогій, тэкстыльнай і нафтахімічнай вытворчасці, турызму і іншых.

"Прадстаўнікі больш як дзесяці індыйскіх кампаній выказалі цікавасць у развіцці сумесных праектаў рознага фармату з Рэспублікай Беларусь, у тым ліку ў рамках развіцця беларуска-індыйскага інвестыцыйнага кластара (АЭЗ "Брэміна-Орша"), - адзначылі ў пасольстве. - Дасягнута дамоўленасць аб развіцці адпаведных узаемавыгадных праектаў і прапрацоўцы візітаў зацікаўленых кампаній у Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі