Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2016, 10:56

Хоум Крэдыт Банк да канца лютага закрые 19 цэнтраў банкаўскага абслугоўвання па Беларусі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хоум Крэдыт Банк да канца лютага закрые 19 цэнтраў банкаўскага абслугоўвання (ЦБУ) па Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце банка.

У інфармацыі ўдакладняецца, што адпаведныя меры будуць прыняты "ў сувязі са змяненнем мадэлі бізнесу і актыўным развіццём каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, а таксама з мэтай аптымізацыі расходаў на вядзенне бізнесу".

Размова ідзе аб закрыцці ЦБУ, размешчаных у тым ліку ў Мінску, Лідзе, Рэчыцы, Кобрыне, Жлобіне, Оршы, Барысаве, Пінску, Маладзечне, Мазыры, Ваўкавыску. У даты закрыцця, якія пазначаны на сайце, цэнтры будуць працаваць у штатным рэжыме па раней устаноўленым графіку.

Карэспандэнту БЕЛТА ў Хоум Крэдыт Банку расказалі, што цяпер у Беларусі налічваецца 33 цэнтры банкаўскага абслугоўвання. "Да канца гэтага года закрываць большую колькасць ЦБУ пакуль не плануецца", - дадалі спецыялісты.

ААТ "ХКБанк" уваходзіць у склад Групы Хоум Крэдыт. Банк зарэгістраваны Нацыянальным банкам Беларусі 10 ліпеня 2002 года. Памер статутнага фонду ААТ складае амаль Br144,8 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі