Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 мая 2018, 15:54

Холдынг "Амкадор" у 2018 годзе пачаў рэалізацыю пяці інвестпраектаў

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Амкадор" у 2018 годзе пачаў рэалізацыю пяці інвестпраектаў, паведаміў сёння журналістам старшыня Савета дырэктараў ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Аляксандр Шакуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інвестыцыйная праграма не завершана. У гэтым годзе пачалі рэалізацыю пяці інвестыцыйных праектаў, асобныя праекты павінны завяршыць у гэтым годзе, на чарзе яшчэ каля дзесяці", - расказаў Аляксандр Шакуцін.

 

Сярод актуальных праектаў ён назваў будаўніцтва гідраўлічных заводаў у Кобрыне і Гомелі, заводы сельгасмашын і пад'ёмных механізмаў у Дзяржынску. "Пашыраем стварэнне сіласаў для захоўвання збожжа і збожжавых культур у Крупках", - дадаў старшыня Савета дырэктараў.

Сёння ў Калодзішчах Мінскага раёна адбылася цырымонія пачатку будаўніцтва завода "Амкадор-Маш", які будзе вырабляць франтальныя і ўніверсальныя пагрузчыкі грузападымальнасцю 2-5 т, пагрузчыкі з тэлескапічнай стралой, трактары з шарнірна-сучлененай рамай магутнасцю 250-600 к.с., а таксама гатовыя машынакамплекты для зборачных вытворчасцей.

Холдынг "Амкадор" аб'ядноўвае 29 арганізацый, у тым ліку 19 заводаў, якія выпускаюць больш за 120 мадэлей і мадыфікацый сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі. Адначасова праектуецца больш за 500 найменняў новых відаў прадукцыі: машын, дэталей, вузлоў і агрэгатаў. З 2012 года ў стварэнне і мадэрнізацыю тэхнікі інвесціравана больш за $360 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі