Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2016, 17:02

Гранічны нарматыў рэнтабельнасці работ па ўтрыманні і рамонце дарог складзе 10 працэнтаў да планавага сабекошту

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў гранічны нарматыў рэнтабельнасці пры фарміраванні кошту работ па ўтрыманні, рамонце і развіцці (узвядзенні, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання, што выконваюцца ўласнымі сіламі арганізацый дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі - уладальнікаў гэтых дарог, у памеры 10 працэнтаў да планавага сабекошту. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 763 ад 26 верасня 2016 года, паведамляецца на афіцыйным сайце ўрада.

Дакументам таксама зацверджана Палажэнне аб парадку зацвярджэння нарматываў расходу рэсурсаў у натуральным выражэнні, якія прымяняюцца пры вызначэнні кошту работ па ўтрыманні аўтамабільных дарог агульнага карыстання.

Нарматывы расходу рэсурсаў з'яўляюцца абавязковымі пры вызначэнні кошту работ па ўтрыманні аўтамабільных дарог агульнага карыстання, што выконваюцца сіламі арганізацый дзяржаўнай дарожнай гаспадаркі - уладальнікаў гэтых дарог.

Згодна з пастановай, нарматывы распрацоўваюцца арганізацыяй, упаўнаважанай Міністэрствам транспарту і камунікацый, і прадстаўляюцца на зацвярджэнне ў гэта міністэрства. Іх разгляд і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца Мінтрансам на працягу 30 дзён пасля іх атрымання.

Калі па нарматывах расходу рэсурсаў ёсць заўвагі, у тым ліку ў частцы выканання патрабаванняў зацверджанага палажэння і іншых актаў заканадаўства, Міністэрства транспарту і камунікацый накіроўвае нарматывы расходу рэсурсаў у арганізацыю, якая іх распрацавала, на дапрацоўку з пазначэннем тэрмінаў дапрацоўкі.

Пастанова ўступае ў сілу з 2 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі