8 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2019 года змогуць бяспошлінна ўвозіць на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС тавары для асабістага карыстання на суму не большую за 500 еўра, і вага якіх не перавышае 25 кг. Адпаведнае рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікавана ў базе даных афіцыйных дакументаў на сайце ЕЭК, паведамляе БЕЛТА.
Раней такія ліміты планавалася ўвесці паступова да 1 студзеня 2021 года. Цяпер норма бяспошліннага ўвозу складае 1500 еўра і 50 кг. Пры гэтым у адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны - удзельніцы саюза маюць права толькі ўзмацняць нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.
Гэта рашэнне Савета ЕЭК уступае ў сілу пасля заканчэння 10 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.-0-