Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 ліпеня 2019, 18:11

"Гомельтранснафта Дружба" ачысціла сваю сістэму трубаправодаў ад бруднай нафты

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" ачысціла сваю сістэму нафтаправодаў ад бруднай расійскай нафты, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт аператара.

"Усе аперацыі па замяшчэнні некандыцыйнай нафты ў магістральных трубаправодах і рэзервуарным парку на тэрыторыі Беларусі завершаны 11 ліпеня, 12 ліпеня к 13.00 ачышчаны нафтаправод ад граніцы рэспублікі да лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Унеча" ў Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Такім чынам, ААТ "Гомельтранснафта Дружба" датэрмінова выканала мерапрыемствы дарожнай карты па выцясненні няякаснай нафты на тэрыторыю Расіі.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць у саставе хлорарганічных злучэнняў у нафце перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. Пасля інцыдэнту чыстая нафта паступіла па нафтаправодзе "Дружба" на граніцу Беларусі 2 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі