Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2019, 19:57

Гатоўнасць сельгастэхнікі да пасяўной у Беларусі складае больш за 70 працэнтаў

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавой пасяўной кампаніі ў Беларусі складае больш за 70 працэнтаў, у тым ліку трактароў - 85 працэнтаў, глебаапрацоўчай тэхнікі - ад 74 працэнтаў да 80 працэнтаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч.

"Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, урадам прыняты ўсе неабходныя арганізацыйна-тэхналагічныя і тэхнічныя меры, якія дазволяць своечасова падрыхтаваць усю тэхніку да сельгасработ. Рамонт тэхнікі ідзе згодна з графікам. Сёння ўзровень тэхнічнай гатоўнасці да пасяўной па трактарах складае 85 працэнтаў, па глебаапрацоўчай тэхніцы - ад 74 працэнтаў да 80 працэнтаў. Гэта работа працягваецца", - сказаў Станіслаў Карповіч.

У веснавой пасяўной кампаніі будзе задзейнічана больш за 40 тыс. трактароў, 3 тыс. камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, 4 тыс. глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў. "Існуючая сельгастэхніка дазволіць выканаць усе работы ў адпаведныя агратэхнічныя тэрміны", - падкрэсліў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Запасныя часткі падрыхтаваны ў неабходнай колькасці, яны ёсць на базах забеспячэння раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. На сайце міністэрства арганізавана інфармацыйна-пошукавая сістэма "Тэхсэрвіс", якая дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу бачыць, дзе ёсць запчасткі і па якой цане.

Урад даручыў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш як 95 працэнтаў існуючай у сельгасарганізацый сельгастэхнікі для правядзення веснавых палявых работ да 25 сакавіка, нарыхтоўкі травяных кармоў - да 15 мая, уборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа - да 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі