Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2019, 16:36

Гандлёвых саветнікаў замежных дыппрадстаўніцтваў азнаёмяць з магчымасцямі для бізнесу ў Беларусі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС правядзе 19 лістапада семінар "Асаблівасці і магчымасці бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь" для супрацоўнікаў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў, адказных за пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з кампаніямі, зацікаўленымі ў выхадзе на беларускі рынак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.

Семінар арганізуецца з мэтай развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь. Яго ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з умовамі вядзення бізнесу ў краіне, нормамі заканадаўства, асаблівасцямі рэгулявання бізнесу ў Беларусі з перспектывай на 2020 год. Таксама будзе прадастаўлена інфармацыя аб спецыяльных прававых рэжымах, што дзейнічаюць на тэрыторыі краіны, інвестыцыйных магчымасцях Беларусі, а таксама рызыках для замежных кампаній пры выхадзе на беларускі рынак і гарантыях абароны інвестыцый. Гандлёвыя саветнікі даведаюцца пра спецыфіку ўдзелу замежных кампаній у працэдурах закупак у Беларусі.

Акрамя таго, адбудзецца абмеркаванне бізнес-асяроддзя ў краіне ў разрэзе вынікаў 2019 года, у тым ліку змяненне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу Doing Business ад Сусветнага банка, а таксама перспектыў на 2020 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі