Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2017, 18:58

Гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Грэцыі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прэзентаваны для дзелавых колаў у Грэцыі ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі ў Грэцыю для правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і двухбаковых сустрэч. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Алег Краўчанка сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Грэцыі Георгіясам Катругкаласам, ганаровым консулам Беларусі ў Салоніках Барысам Музенідзісам і дыпламатычным саветнікам спікера парламента Грэцыі Спірасам Тэахаропуласам. Абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня. Акрамя таго, было перададзена пасланне кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі ў адрас спікера парламента Грэцыі Нікаса Вутсіса, прысвечанае перспектывам пашырэння міжпарламенцкага дыялогу.

У Афінскай гандлёва-прамысловай палаце Алег Краўчанка прыняў удзел у прэзентацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі для дзелавых колаў Грэцыі.

Адбыліся таксама беларуска-грэчаскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, у час якіх абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, развіццё дыялогу па лініі Беларусь-ЕС, узаемадзеянне ў шматбаковых арганізацыях. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі