Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2018, 14:03

Фундаментальных перадумоў для значнага змянення валютнага курса ў Беларусі няма - Нацбанк

24 студзеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Фундаментальных перадумоў для значнага змянення валютнага курса ў Беларусі няма, паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Мурын на 81-м пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Курс беларускага рубля знаходзіцца паблізу сваёй раўнавагі. Фундаментальных перадумоў для значнага змянення валютнага курса ў Беларусі няма", - сказаў Дзмітрый Мурын.

Паводле яго слоў, прадоўжыцца зніжэнне ставак па крэдытах, але яно будзе мінімальным. "Мы бачым, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа скласці каля 1 працэнта. Зніжэнне ставак па крэдытах будзе ў гэтых межах, а можа, і ніжэй. Усё будзе залежаць ад таго, як у цэлым будзе складвацца сітуацыя ў эканоміцы", - растлумачыў Дзмітрый Мурын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі