Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2018, 11:00

ФПБ праверыць гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай кампаніі

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная інспекцыя працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праверыць гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да правядзення ўборачнай кампаніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Маніторынгі пачнуцца 15 чэрвеня. Тэхнічныя інспектары працы ФПБ, прадстаўнікі абласных і раённых аб'яднанняў прафсаюзаў плануюць наведаць усе сельгасарганізацыі краіны. Яны правераць, як работнікі забяспечваюцца сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем, як арганізуецца дастаўка гарачага харчавання і пітной вады. Асаблівую ўвагу ўдзеляць тым рэгіёнам, дзе ў 2017 годзе выяўлены факты няякаснай арганізацыі харчавання работнікаў, занятых на жніве. Прадстаўнікі прафсаюзаў правядуць маніторынг стану санітарна-бытавых памяшканняў і душавых, месцаў для прыёму ежы, звернуць увагу на выкананне правіл аховы працы ў час рамонтных работ і адпаведнасць эксплуатуемай тэхнікі патрабаванням бяспекі.

"Уборачная кампанія ў нашай краіне, як правіла, стартуе ў ліпені, але актыўная падрыхтоўка да яе ў арганізацыях АПК ужо ідзе. Мы наўмысна праводзім маніторынгі за месяц да пачатку жніва, каб у прадпрыемстваў быў час выправіць усе недахопы і парушэнні, а работнікі маглі выконваць свае абавязкі ў бяспечных і камфортных умовах, каб з самага першага дня ўборкі ў іх не ўзнікала праблем з харчаваннем, вадой, спецадзеннем", - адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Аляксандр Зайцаў.

Па выніках праверак тэхінспекцыя працы выдасць наймальнікам рэкамендацыі з устаноўленымі тэрмінамі ліквідавання выяўленых парушэнняў. Аб выніках яны абавязаны праінфармаваць ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі