25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск не вядзе перагавораў з Масквой наконт крэдыту ўрада РФ на суму да $600 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не разглядаем у якасці крыніцы фінансавання крэдыт урада Расійскай Федэрацыі і, уласна кажучы, не вядзём перагаворы наконт гэтага крэдыту", - сказаў Максім Ермаловіч.
"Запросаў мы расійскаму боку не прадастаўлялі. На атрыманне расійскага крэдыту не разлічваем", - дадаў ён.
Гаворачы пра крыніцы фінансавання, Максім Ермаловіч падкрэсліў, што Беларусь імі забяспечана ў бягучым годзе, ёсць дакладнае разуменне па гэтых крыніцах на 2020 год. "Неабходнасці ў нейкіх палітычных крэдытах абсалютна няма", - заявіў міністр.-0-