Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2018, 16:34

ЕЭК: абмежаванні на ўвоз у Расію беларускай малочкі не адпавядаюць праву ЕАЭС

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне часовых абмежаванняў на ўвоз у Расію з Беларусі асобных відаў малочнай прадукцыі не адпавядае праву ЕАЭС. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Калегія ЕЭК 9 ліпеня чарговы раз разгледзела пытанне аб абмежаваннях на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію. Было адзначана, што ўвядзенне часовых абмежаванняў на ўвоз у Расію з тэрыторыі Беларусі асобных відаў малочнай прадукцыі не адпавядае праву ЕАЭС. Беларусь і Расія гатовы да зняцця абмежавальных мер па пастаўках малочнай прадукцыі, для гэтага будзе рэалізавана адпаведная дарожная карта.

У той жа час у выпадку захавання Расіяй абмежавальных мер, якія не адпавядаюць праву ЕАЭС, адносна паставак беларускай малочнай прадукцыі пытанне аб інфармаванні аб неабходнасці выканання палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС у трохмесячны тэрмін яшчэ раз будзе разгледжана на пасяджэнні Калегіі ЕЭК.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні мытнага рэгулявання, канкурэнцыі і функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі