Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2017, 14:51

ЕЭК ААН адзначае высокія вынікі Беларусі ў сферы ўкаранення і развіцця ДПП

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская эканамічная камісія ААН (ЕЭК ААН) адзначае высокія вынікі Беларусі ў сферы ўкаранення і развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства эканомікі па выніках праведзенай у Жэневе 11-й сесіі Камітэта па інавацыйнай дзейнасці, канкурэнтаздольнасці і дзяржаўна-прыватным партнёрстве ЕЭК ААН, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь на сесіі прадставіла дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Паўлам Уцюпіным.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі актуальныя пытанні фінансавання інавацыйнай дзейнасці і развіцця ДПП, азнаёміліся з вынікамі дзейнасці групы спецыялістаў па ДПП Камітэта ЕЭК ААН, абмеркавалі незалежную ацэнку дзейнасці праекта ЕС/ПРААН "Умацаванне патэнцыялу ў падтрымку прымянення механізмаў ДПП у Рэспубліцы Беларусь", а таксама стандарты і рэкамендацыі ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства, якія знаходзяцца ў працэсе падрыхтоўкі.

Краіны - члены ЕЭК ААН адзначылі высокія вынікі Беларусі ў сферы ўкаранення і развіцця патэнцыялу ДПП, у тым ліку ў кантэксце супрацоўніцтва з ЕЭК ААН.

У час разгляду плана работ ЕЭК ААН на 2018-2019 гады, Павел Уцюпін прадставіў прапановы Беларусі па далейшым узаемадзеянні з ЕЭК ААН у частцы аказання кансультатыўнай і тэхнічнай падтрымкі развіцця ДПП у Беларусі, у тым ліку на рэгіянальным узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі