Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 мая 2018, 15:43

ЕБРР палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2018 годзе

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2018 годзе. Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе банка аб эканамічных перспектывах рэгіёна, паведамляе БЕЛТА.

ЕБРР прагназуе, што ў 2018 годзе эканоміка Беларусі вырасце на 3 працэнты, што на 1 працэнтны пункт больш, чым у папярэднім прагнозе. На 3 працэнты, на думку экспертаў банка, вырасце беларуская эканоміка і ў 2019 годзе.

У дакладзе канстатуецца, што эканоміка Беларусі аднаўляецца - па выніках 2017 года ВУП вырас на 2,4 працэнта, за I квартал бягучага года паказчык склаў 5,1 працэнта.

У дакладзе ЕБРР таксама адзначана, што эканоміка Расіі ў 2018 і 2019 гадах будзе прырастаць на 1,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі