Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2019, 13:49

ЕБРР мае намер нарошчваць аб'ёмы аперацый у Беларусі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця мае намер нарошчваць аб'ёмы аперацый у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Беларуская дэлегацыя ў час удзелу ў штогадовых вясенніх пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банка ў Вашынгтоне сустрэлася з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію. Бакі абмеркавалі бягучы парадак дня супрацоўніцтва. Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой адзначыў рэкордныя аб'ёмы аперацый ЕБРР у Беларусі ў 2018 годзе: яны склалі 360 млн еўра і павялічыліся больш як у два разы ў параўнанні з 2017-м. Алан Пію пацвердзіў намер банка і далей нарошчваць у Беларусі аб'ёмы аперацый, пры гэтым звярнуўшы асаблівую ўвагу на важнасць прадаўжэння работы па перадпрыватызацыннай падтрымцы ААТ "Белінвестбанк" і ААТ "Банк Дабрабыт", а таксама шэрага прадпрыемстваў рэальнага сектара.

Таксама ўдзельнікі абмеркавалі падрыхтоўку новых інвестыцыйных інфраструктурных праектаў. Сумесна з ЕБРР плануецца рэалізацыя маштабнага праекта па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М3, шэрага мастоў. Агульная сума інвестыцый банка па запланаваным да заключэння ў гэтым годзе крэдытным пагадненні можа скласці амаль 240 млн еўра. Акрамя таго, ЕБРР выказаў зацікаўленасць у фінансаванні праекта ў галіне цеплавой рэабілітацыі жылога сектара ў Беларусі, прадаўжэнні работы ў сектары водазабеспячэння і водаадвядзення.

Бакі дамовіліся прадоўжыць дыялог у час штогадовага пасяджэння Савета кіраўнікоў ЕБРР у Сараеве 7-9 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі