Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2018, 13:30

ЕАБР прагназуе прырост ВУП Беларусі ў 2018 годзе на 2,6 працэнта, інфляцыю - 6 працэнтаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прагназуе прырост ВУП Беларусі на 2,6 працэнта ў 2018 годзе, інфляцыя складзе 6 працэнтаў. Аб гэтым гаворыцца ў штоквартальным макраэканамічным аглядзе, падрыхтаваным Групай галоўнага эканаміста ЕАБР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры ЕАБР.

У банку канстатавалі, што ў 2017 годзе эканоміка краін - удзельніц ЕАБР адаптавалася да негатыўных знешніх умоў і выйшла на траекторыю дадатнага эканамічнага росту. Задача наступных некалькіх гадоў - больш устойлівы і высокі эканамічны рост эканомікі рэгіёна.

Аўтары даклада адзначаюць, што краіны ЕАБР дэманструюць дадатныя тэмпы росту па прычыне паляпшэння знешніх умоў, паступовага змякчэння манетарнай палітыкі і фіскальных стымулаў. Па выніках 2017 года прырост ВУП рэгіёна склаў 1,8 працэнта ў параўнанні з падзеннем на 0,1 працэнта ў 2016 годзе. Назіраецца аднаўленне ўзаемнага гандлю.

Пэўныя поспехі дэманструе манетарная палітыка, прадоўжылі ў прэс-цэнтры ЕАБР. Інфляцыя ў снежні 2017 года дасягнула рэкордна нізкіх узроўняў у Беларусі - 4,6 працэнта ў параўнанні са снежнем 2016 года.

Паводле прагнозаў аналітыкаў ЕАБР, на працягу 2018 года чакаюцца дадатныя тэмпы эканамічнага росту ў краінах - удзельніцах ЕАЭС і павелічэнне ВУП на 2,2 працэнта. Дасягнуты па выніках 2017 года рэкордна нізкі ўзровень інфляцыі (у цэлым па рэгіёне каля 3 працэнтаў) павялічыцца ў 2018 годзе да 4 працэнтаў, але будзе заставацца ў рамках мэтавых арыенціраў цэнтральных/нацыянальных банкаў.

"Эфектыўная работа бюджэтных правіл дасць магчымасць аслабіць залежнасць дынамікі намінальнага валютнага курса ад цэн на нафту ў вядучых эканоміках рэгіёна і будзе садзейнічаць стабілізацыі ўзаемных валютных курсаў краін - удзельніц ЕАБР", - адзначыў галоўны эканаміст ЕАБР Яраслаў Лісаволік.

Спецыяльны даклад да макраагляду прысвечаны ўзаемнаму гандлю краін - удзельніц ЕАЭС, адзначаецца рост намінальных аб'ёмаў, павышэнне дыверсіфікацыі структуры і зніжэнне сыравіннай накіраванасці. На думку аўтараў даклада, усё гэта сведчыць, што адзіны рынак тавараў і паслуг ЕАЭС пачынае даваць эканамічныя дывідэнды. Пры гэтым узаемнае эканамічнае супрацоўніцтва сканцэнтравана, перш за ўсё, на развіцці ўнутрыгаліновага гандлю, што дасць магчымасць яму стаць адным з драйвераў эканамічнага росту.

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі