Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2018, 19:25

Дзяржкаммаёмасць можа далучыцца да праграмы супрацоўніцтва Еўрасаюза Twinning

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці можа стаць другой пасля Нацбанка дзяржаўнай структурай у Беларусі, якая будзе ўключана ў праграму супрацоўніцтва Еўрасаюза Twinning, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

"Для разгляду магчымасці ажыццяўлення сумеснага праекта Twinning, накіраванага на падтрымку развіцця сістэмы кіравання нерухомай маёмасцю Беларусі, з 7 па 20 лютага ў Мінску праходзіць азнаямленчы візіт у Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці (НКА) міжнародных экспертаў з Іспаніі і Германіі Хаўера Прыета і Крысціна Брэнера", - адзначылі ў прэс-службе.

Адрозненне праграмы Twinning ад іншых відаў тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза заключаецца ў большай глыбіні і інтэнсіўнасці супрацоўніцтва, што дае магчымасць наблізіць стандарты, па якіх працуюць дзяржорганы краіны-ўдзельніцы, да еўрапейскіх стандартаў. Праграма з кожнай доўжыцца адзін-тры гады, разлічана на дасягненне абавязковых, агавораных загадзя вынікаў. Дзяржорганы краін Еўрасаюза канкурыруюць паміж сабой за магчымасць удзелу ў спецыяльным тэндары.

У час сумесных рабочых сустрэч тэхнічных спецыялістаў Twinning у Нацыянальнае кадастравае агенцтва па тэматыцы "Аказанне падтрымкі ў падрыхтоўцы праекта Twinning для Нацыянальнага кадастравага агенцтва Рэспублікі Беларусь" эксперты з ЕС усебакова азнаёмяцца з напрамкамі дзейнасці НКА Дзяржкаммаёмасці. У прыватнасці, з выкананнем агенцтвам сваіх функцый у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў Беларусі, вядзеннем адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, адраснай сістэмы Беларусі, рэгістра кошту зямель, зямельных участкаў дзяржаўнага зямельнага кадастра, кіраваннем адпаведнымі прасторавымі данымі.

Як адзначыў генеральны дырэктар НКА Андрэй Філіпенка, такое ўзаемадзеянне з міжнароднымі экспертамі дазволіць не толькі вывучыць магчымасць прыцягнення ў далейшым вядучых еўрапейскіх экспертаў да працэсаў планавання развіцця і выкарыстання прасторавых даных для ўдасканалення сістэмы кіравання нерухомай маёмасцю ў Беларусі, аптымізацыі адпаведных адміністрацыйных працэдур і ўзаемадзеяння розных уладальнікаў прасторавых даных паміж сабой і спажыўцамі (органамі дзяржкіравання рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, грамадзянамі і бізнесам), але таксама дасць магчымасць зверыць вектары развіцця па названых напрамках нашай краіны і перадавых краін Еўрапейскага саюза. "Гэтыя сустрэчы стануць добрай магчымасцю інфармаваць еўрапейскія краіны аб высокім узроўні развіцця інфармацыйных і геаінфармацыйных тэхналогій у Беларусі", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу эксперты Twinning адзначылі высокі ўзровень развіцця сістэмы кіравання нерухомай маёмасцю і інфармацыйных тэхналогій, што павінна паслужыць добрай перадумовай для паспяховай рэалізацыі магчымых сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі