Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2018, 16:45

Другі цыкл кадастравай ацэнкі зямель Беларусі пачнецца з 2019 года

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі цыкл кадастравай ацэнкі зямель Беларусі пачнецца з 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

Першы цыкл па ўсіх пяці відах функцыянальнага выкарыстання (жылая шматкватэрная зона, жылая сядзібная зона, садоўніцкія таварыствы і дачныя кааператывы, рэкрэацыйная зона, грамадска-дзелавая зона, вытворчая) плануецца завяршыць у лістападзе 2018 года.

Цяпер Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) Дзяржкаммаёмасці завяршыла работу па вызначэнні кадастравага кошту зямель і зямельных участкаў па відзе функцыянальнага выкарыстання зямель "грамадска-дзелавая зона". Яе вынікі ўжо накіраваны на зацвярджэнне ў выканкамы. Адначасова НКА вызначае кадастравы кошт зямель па відзе функцыянальнага выкарыстання "вытворчая зона".

"Своечасовае зацвярджэнне вынікаў кадастравай ацэнкі зямель і, як вынік, выкарыстанне актуальных даных аб кадастравым кошце зямель садзейнічае правільнаму кіраванню і павышэнню эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў, дазваляе выкарыстоўваць найбольш справядлівую і актуальную базу для плацяжоў, што залежаць да кадастравага кошту, параўноўваць інвестыцыйную прывабнасць розных тэрыторый", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі