Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2016, 09:01

Доля беларускіх лякарстваў на ўнутраным рынку перавысіла 52 працэнты

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля айчынных лякарстваў на беларускім рынку ў грашовым выражэнні перавысіла 52 працэнты, паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Доля лекавых сродкаў беларускай вытворчасці ў іх агульным аб'ёме ў доларах склала 52,2 працэнта", - сказаў Васіль Жарко.

У лютым 2015 года Прэзідэнт Беларусі на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці запатрабаваў забяспечыць насельніцтва даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі. Яшчэ раней была пастаўлена задача, каб на беларускім рынку палавіна лякарстваў (у грашовым выражэнні) была айчыннай вытворчасці.

Паводле слоў міністра, гэту задачу ўдалося рэалізаваць у першую чаргу дзякуючы заслугам Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці. Аднак не трэба спыняцца на дасягнутым. Удзельнікам фармацэўтычнага рынку асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на належны маркетынг, больш актыўную рэкламную дзейнасць, а таксама павышэнне ўзроўню ведаў як медыцынскіх работнікаў, так і насельніцтва адносна айчыннх лякарстваў, якія, як адзначыў Васіль Жарко, не горшыя за імпартныя па якасці і эфектыўнасці, але значна таннейшыя.

Па выніках 2015 года прадпрыемствы Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці асвоілі выпуск 178 новых лекавых сродкаў. Пастаўкі фармацэўтычнай прадукцыі ажыццяўляліся ў 28 краін. Экспарт лякарстваў ацэньваецца $89,2 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі