Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2019, 12:19

Для ацэнкі ўрону Мазырскаму НПЗ з-за паставак забруджанай нафты прыцягнуты незалежныя эксперты

23 красавіка, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Для ацэнкі ўрону, нанесенага Мазырскаму НПЗ з-за паставак забруджанай нафты, прыцягнуты незалежныя эксперты і спецыялісты БелГПП. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на навукова-тэхнічнай канферэнцыі ў Мазыры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварыць пра маштабы ўрону, нанесенага пастаўкай нафты са змененымі характарыстыкамі, пакуль рана. Многія рэчы яшчэ схаваны, таму што вытворчы працэс герметычны. Унутраны стан рэактываў і трубаправодаў можна будзе ацаніць толькі пасля капітальнага рамонту", - сказаў Уладзімір Сізоў.

Цяпер з прыцягненнем незалежных экспертаў і спецыялістаў БелГПП юрыдычна фіксуюцца ўсе моманты, каб у далейшым была неабходная фактура для зводнай падагульняючай рэвізіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі