Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 верасня 2017, 18:52

Дэфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 0,8 працэнта

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 99,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні 2017 года ў параўнанні са снежнем 2016 года склаў 102,5 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, якія падпадаюць пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у жніўні 2017 года ў параўнанні з ліпенем склаў 99,99 працэнта, са снежнем 2016-га - 101,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі