Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2018, 12:37

Дазвол інтэрнэт-магазінам прымяняць ССП палепшыў умовы вядзення бізнесу - эксперт

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зняцце забароны на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання (ССП) для інтэрнэт-магазінаў палепшыла ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Такое меркаванне выказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання - начальнік аддзела спецыяльных рэжымаў падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Ірына Луферчык у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

У адпаведнасці з дэкрэтам нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" з 1 студзеня 2018 года суб'екты прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазіны, маюць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. "Права выбару прымянення ССП альбо агульнага парадку падаткаабкладання, якое з'явілася ў інтэрнэт-магазінаў, несумненна, палепшыла падатковыя ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці", - лічыць Ірына Луферчык.

Паводле даных МАРГ, 50 працэнтаў інтэрнэт-магазінаў у Беларусі належаць індывідуальным прадпрымальнікам. Менавіта ў гэтай катэгорыі суб'ектаў спрошчаная сістэма падаткаабкладання карыстаецца найбольшым попытам.

Забарона на прымяненне ССП інтэрнэт-магазінамі была ўстаноўлена з 1 студзеня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі