Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2019, 10:19

Дарожную карту з СБ плануецца сумясціць з прагнознымі дакументамі Беларусі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожную карту з Сусветным банкам плануецца сумясціць з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця на перыяд да 2035 года і праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступную пяцігодку. Аб гэтым 10 лістапада заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, размова ідзе аб тым, "каб сумясціць дарожную карту з працэсам распрацоўкі прагнозных дакументаў". Сусветны банк гэта падтрымлівае.

Распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця завяршаецца. Так, асноўныя палажэнні праграмы будуць апублікаваны і прэзентаваны ў першым квартале 2020 года.

Што датычыцца дарожнай карты, то бакі разлічваюць, што яна з'явіцца да канца бягучага года. Дзмітрый Крутой адзначыў, што вялікіх рознагалоссяў па яе форме, структуры, мерапрыемствах няма. Прадметам дыскусіі застаецца хуткасць пераўтварэнняў, якія прапануюцца беларускай эканоміцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі