Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2018, 13:31

Даходы рэспубліканскага бюджэту за I паўгоддзе склалі Br11,5 млрд

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даходы рэспубліканскага бюджэту за першае паўгоддзе 2018 года склалі Br11,5 млрд. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў памеры Br2,7 млрд. Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за шэсць месяцаў склаўся ў суме Br3,4 млрд.

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,3 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br13,2 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br6,2 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-чэрвень склаліся ў суме Br24,4 млрд, або 53,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br11,5 млрд, або 54,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ склала Br5,1 млрд, або 50,7 працэнта. Падатку на прыбытак паступіла Br1,2 млрд, або 37 працэнтаў. Акцызы паступілі ў суме Br1,2 млрд, або 50,6 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2,7 млрд, або 71,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br6,7 млрд, або 49,5 працэнта зацверджанага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання - Br20,2 млн, або 52,5 працэнта, Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br16,3 млн, або 78,7 працэнта, Фонд Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,4 млн, або 33,3 працэнта.

Па стане на 1 ліпеня 2018 года завінавачанасць па падатках і зборах склала Br164,4 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за першае паўгоддзе склалі Br21 млрд, або 46,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Расходы рэспубліканскага бюджэту - Br8,8 млрд, або 43,5 працэнта. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br3,4 млрд (35,4 працэнта), фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,3 млрд (54,5 працэнта), фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br6,8 млрд (48,3 працэнта).

Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br6,4 млрд (47,8 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br7 млн (18,2 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br10,1 млн (48,8 працэнта), Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,1 млн (8,3 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі