Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2016, 13:46

Дадатковыя меры стымулявання энергазберажэння прапрацуюць у Беларусі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапрацуюць дадатковыя меры стымулявання энергазберажэння. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 красавiка 2016 года нумар 336, якой зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Адзін з раздзелаў плана ўключае мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню энергетычнай бяспекі краіны.

Прадугледжаны прапрацоўка мер стымулявання энергазберажэння з улікам эканамічных умоў у краіне, у тым ліку механізма фінансавай падтрымкі рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў, і ўнясенне адпаведных прапаноў ва ўрад.

Развіццё атрымаюць малаадходныя, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі, што забяспечваюць скарачэнне выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра і скідаў забруджаных сцёкавых вод у водныя аб'екты.

Будзе ажыццёўлены паэтапны вывад з эксплуатацыі кацельнага абсталявання, якое працуе на прыродным газе, з каэфіцыентам карыснага дзеяння меншым за 90 працэнтаў і кацельнага абсталявання, якое працуе на мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсах, з каэфіцыентам карыснага дзеяння меншым за 75 працэнтаў.

Адным з важнейшых праектаў з'яўляецца будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі з максімальна магчымым выкарыстаннем айчынных матэрыялаў і абсталявання.

У практыку праектавання і будаўніцтва шматпавярховых энергаэфектыўных жылых дамоў будуць укараняцца сучасныя інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне, у тым ліку на аднаўляльных крыніцах энергіі.

Будуць аптымізаваны схемы цеплазабеспячэння населеных пунктаў з дэцэнтралізацыяй цеплазабеспячэння і ўстаноўкай у іх індывідуальных устройстваў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, у тым ліку з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі.

Прадугледжана паэтапнае аснашчэнне шматкватэрных жылых дамоў аўтаматызаванымі сістэмамі комплекснага кантролю і ўліку энергарэсурсаў (цеплавой энергіі, электраэнергіі, газу), халоднай і гарачай вады.

Будуць рэалізаваны інавацыйныя праекты, накіраваныя на выкарыстанне новых крыніц энергіі і рэсурсаў вуглевадароднай сыравіны, а таксама замяшчэнне імпартуемых энерганосьбітаў мясцовымі відамі паліва.

Персанальная адказнасць за выкананне плана мерапрыемстваў ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікоў іншых арганізацый, якія з'яўляюцца адказнымі выканаўцамі плана мерапрыемстваў.

Кантроль за выкананнем пастановы будзе ажыццяўляць першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі