Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2018, 10:01

Cummins прапануе БелАЗу рэалізаваць канцэпцыю "разумнага рухавіка"

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЗ плануе развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з вядучай кампаніяй па вытворчасці рухавікоў Cummins. Асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння абмяркоўваліся ў час наведвання замежнай дэлегацыяй беларускага прадпрыемства, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

Выканаўчы дырэктар Cummins Зак Гілен адзначыў, што за гады сумеснай работы Cummins і БелАЗа рэалізавана мноства праектаў. "Цяпер у нас таксама ёсць што прапанаваць заводу для далейшага развіцця кар'ернай тэхнікі, у тым ліку канцэпцыю "разумнага рухавіка", у якой выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні лічбавай індустрыі", - сказаў ён.

БелАЗ з'яўляецца галоўным партнёрам кампаніі Cummins у краінах СНД. На беларускую тэхніку ўстанаўліваецца больш за дзесяць розных мадэлей рухавікоў Сummins. Увогуле колькасць кар'ернай тэхнікі ў такой камплектацыі, пастаўленай у краіны былога СССР, перасягнула 6 тыс. адзінак.

У час візіту прадстаўнікі кампаніі пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснымі дасягненнямі завода ў абноўленым музеі працоўнай славы, наведалі цэх галоўнага канвеера, цэх зборкі і выпрабавання аўтамабіляў і цягачоў, вытворчасць звышцяжкіх машын, агледзелі тэхніку на дэманстрацыйнай пляцоўцы, дзе ў тым ліку прадстаўлены і 450-тонны гігант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі