Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 мая 2018, 12:10

China CITIC Bank зацікавіўся купляй беларускага банка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. China CITIC Bank зацікавіўся купляй беларускага банка. Аб гэтым ішла размова 8 мая на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з дэлегацыяй кітайскай карпарацыі CITIC Group на чале з яе прэзідэнтам Ван Цзюнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі кіраўніка ўрада, з кіраўніцтвам CITIC Bank ужо абмяркоўвалася пытанне ўваходжання ў акцыянерны капітал беларускіх банкаў. Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у куплі беларускага банка.

"Мы маглі б вам прапанаваць два дзяржаўныя банкі, якія можна разгледзець. У выпадку вашай зацікаўленасці мы гатовы абмяркоўваць умовы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Беларусі цікавы вопыт CITIC Group у фінансавай і інвестыцыйнай сферах. Да таго ж Беларусь і Кітай ствараюць сумесны інвестыцыйны фонд. "Мы лічым, што гэта толькі пачатак вялікай работы. Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве і ў іншых сегментах фінансавага рынку", - дадаў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі