Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2018, 09:20

Чарговы этап перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА пройдзе 20-23 лютага ў Жэневе

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы этап перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА пройдзе 20-23 лютага ў Жэневе (Швейцарыя), паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"З 20 па 23 лютага дэлегацыя Мінсельгасхарча будзе знаходзіцца ў Жэневе на пасяджэнні камітэта па сельскай гаспадарцы Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У час гэтага візіту таксама плануецца правесці шэраг двухбаковых сустрэч з краінамі - членамі СГА", - расказаў Аляксей Багданаў.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення ЗЭД, у час візіту ў Жэневу плануецца абмеркаваць умовы ўступлення Беларусі ў СГА па значных сельскагаспадарчых таварах. "Напрыклад, будуць абмяркоўвацца пытанні доступу высакаякаснай ялавічыны на беларускі рынак, СФС-меры (санітарныя і ветэрынарныя меры). Акрамя таго, плануем разгледзець тарыфныя і квотныя механізмы рэгулявання доступу мясной прадукцыі на рынак нашай краіны", - растлумачыў ён.

Як адзначыў у пачатку лютага ў інтэрв'ю газеце "Известия" міністр замежных спраў Уладзімір Макей, Беларусь не мае намеру "збаўляць тэмпы" ў перагаворным працэсе аб далучэнні Беларусі да СГА. "Пасля 12-гадовага перапынку мы правялі ў Жэневе ў студзені і верасні два пасяджэнні рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі. У ходзе пасяджэння члены СГА не толькі выказалі падтрымку Беларусі на яе шляху да членства ў арганізацыі, але і высока ацанілі якасць падрыхтаваных намі дакументаў. Як вынік - было прынята аднагалоснае рашэнне аб падрыхтоўцы праекта даклада рабочай групы, што фактычна вывела шматбаковыя перагаворы на завяршальную стадыю", - заявіў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі