Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2018, 18:58

Больш за 100 перагавораў правяла беларуская дэлегацыя на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Марока

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 перагавораў правяла беларуская дэлегацыя ў час 13-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі SIAM 2018, якая 24-28 красавіка прайшла ў Марока, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выступіў арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі.

Беларусь прадстаўляла на выстаўцы прадукцыю і распрацоўкі ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання і абсталявання, нафтахімічнай, адукацыйнай і навукова-тэхнічнай галінах. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала прадукцыя "МТЗ", "Бабруйскаграмаш", "Гомсельмаш", "Амкадор" і "Белшына".

"Былі праведзены прэзентацыі беларускага экспартнага патэнцыялу, адбылося больш за 100 перагавораў з прадстаўнікамі дзелавых колаў з Марока і іншых краін рэгіёна, устаноўлены шматлікія дзелавыя кантакты, дасягнуты дамоўленасці аб падпісанні шэрага дакументаў. У адрас беларускіх экспанентаў паступіла вялікая колькасць прапаноў аб устанаўленні дылерскіх адносін", - расказалі ў цэнтры.

Беларускую экспазіцыю наведалі наследны прынц Марока Мулай аль-Хасан, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада і дзелавых колаў Марока.

На выстаўцы былі прадстаўлены больш за 20 краін, уключаючы Беларусь, Германію, Італію, Бельгію, Турцыю, Расію. Пачэсным госцем SIAM 2018 сталі Нідэрланды. Плошча экспазіцыі склала больш за 181 тыс. кв. м, колькасць наведвальнікаў - больш за 1 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі