Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2019, 18:10

Больш за 100 км лесагаспадарчых дарог пабудуюць у бягучым годзе ў Беларусі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лясным фондзе Міністэрства лясной гаспадаркі ў 2019 годзе пабудуюць 17 лесагаспадарчых дарог агульнай працягласцю больш за 100 км, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Найбольшая колькасць аб'ектаў (сем) з'явіцца ў лясным фондзе Віцебскай вобласці. Яшчэ тры дарогі будуць пабудаваны ў Брэсцкім рэгіёне, па два аб'екты з'явяцца ў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, адну дарогу плануюць увесці ў Гродзенскай вобласці.

Аб'ёмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог рэгулююцца дзяржаўнай праграмай "Беларускі лес" на 2016-2020 гады. Усяго за пяць гадоў у сістэме Мінлясгаса плануецца пабудаваць не менш як 500 км такіх дарог. Яшчэ 64,5 км будзе ўведзена арганізацыямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Гэта дасць магчымасць забяспечыць устойлівую работу прадпрыемстваў ляснога комплексу. "Павелічэнне працягласці транспартнай сеткі ў лесе абумоўлена неабходнасцю асваення штогадова ўзрастаючай разліковай лесасекі, своечасовага правядзення лесааднаўленчых работ і мерапрыемстваў па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідацыі лясных пажараў", - растлумачылі ў прэс-службе.

За апошнія 60 гадоў лясістасць тэрыторыі Беларусі павялічылася амаль удвая і цяпер прадаўжае расці. Са штогадовым павелічэннем ляснога фонду назіраецца ўстойлівы рост плошчаў прыспяваючых, спелых і перастойных насаджэнняў. Агульны запас спелай драўніны складае 263 млн куб.м. Агульная гушчыня дарожнай сеткі ў лясным фондзе Беларусі, прыдатная для круглагадовага выкарыстання, складае 0,23 км на 100 га агульнай плошчы. Гэта сведчыць аб недастковасці транспартнага асваення лясных масіваў. Для параўнання: у Латвіі гэты паказчык складае 1 км на 100 га, у Паўночнай Еўропе - 3 км на 100 га, у Германіі - 3,6 км на 100 га.

У 2018 годзе ў лясным фондзе Міністэрства лясной гаспадаркі пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 14 лесагаспадарчых дарог агульнай працягласцю 101,118 км. На іх будаўніцтва затрачана Br9 347,8 тыс. інвестыцый без прыцягнення сродкаў рэспубліканскага бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі