Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2017, 12:38

Больш за 1 тыс. прапаноў падрыхтавала дзелавая супольнасць па спрашчэнні патрабаванняў да бізнесу ў Беларусі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 тыс. прапаноў падрыхтавала дзелавая супольнасць для стварэння дакумента па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да бізнесу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

Паводле яго слоў, дзелавая супольнасць падрыхтавала больш за 500 старонак, на кожнай - 2-3 разгорнутыя прапановы. Цяпер рабочыя групы па ўсіх галінах эканомікі ўнеслі прапановы ў Адміністрацыю Прэзідэнта для ўключэння ў агульны дакумент па спрашчэнні патрабаванняў да бізнесу. Эксперт адзначыў вялікую ролю органаў дзяржаўнага кіравання ў гэтай рабоце, якія ўнеслі "шмат сур'ёзных прапаноў".

"Плануецца падрыхтаваць праект дэкрэта Прэзідэнта, у якім знойдуць адлюстраванне ўсе асноўныя пытанні, закранутыя бізнесам і праініцыіраваныя органамі дзяржаўнага кіравання. Сам дакумент будзе змяшчаць дадаткі па галінах эканомікі. Пасля падрыхтоўкі праекта дакумента чакаецца, што ўсе члены рабочай групы збяруцца для канчатковай дашліфоўкі прапаноў", - праінфармаваў Віктар Маргелаў.

Акрамя таго, у праекце дэкрэта намечана прапісаць нормы, якія прадугледжваюць у трохмесячны тэрмін правядзенне работы ў адпаведнасці з прынцыпамі, адлюстраванымі ў дакуменце. "Такім чынам, адміністрацыйныя працэдуры яшчэ раз будуць скарочаны і спрошчаны і новай пастановай урада будуць прыняты", - дадаў ён.

Паводле слоў сустаршыі РКП, прыкладна такая ж схема будзе дзейнічаць і пры змяненнях у ліцэнзаванні. Цяпер абмяркоўваецца пытанне стварэння адзінага ліцэнзуючага органа - прапановы, унесенай дзелавой супольнасцю. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць прапісаць у дэкрэце даручэнне перагледзець усе моманты, звязаныя з ліцэнзаваннем, каб ужо наступным дакументам зацвердзіць змяненні ў гэты працэс.

Віктар Маргелаў таксама адзначыў, што рыхтуецца асобны дакумент па ўнясенні змяненняў ва ўказ нумар 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі