Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2018, 16:52

Бюджэтнікі ў IV квартале павінны атрымліваць 80 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты па краіне - Кабякоў

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і сярэдняй па краіне ў чацвёртым квартале 2018 года павінны скласці 80 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе разглядаюцца вынікі работы эканомікі Беларусі за першае паўгоддзе і меры па выкананні пастаўленых задач на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па зарплатах бюджэтнікам будзем рухацца ў рамках даручэнняў кіраўніка дзяржавы і магчымасцей бюджэту. Суадносіны заработнай платы бюджэтнікаў і сярэдняй па краіне ўжо складаюць 78,8 працэнта. У чацвёртым квартале гэтага года плануецца выйсці на 80 працэнтаў", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

За пяць месяцаў бягучага года рэальныя даходы насельніцтва прыраслі на 7,7 працэнта, рэальная заработная плата па паўгоддзі - на 13 працэнтаў, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - на 15,4 працэнта. Сярэдняя заработная плата па краіне за чэрвень склала Br953,7. У пазабюджэтным сектары эканомікі сярэдняя зарплата за студзень-чэрвень склала Br996,3. Гэта значыць практычна выйшлі на мэтавую задачу Br1 тыс., канстатаваў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць строгай увязкі росту заработнай платы з прадукцыйнасцю працы. "Праяўляюцца тэндэнцыі, калі заработная плата на прадпрыемствах расце хутчэй, чым прадукцыйнасць працы. Сітуацыю да канца года трэба выпраўляць", - даручыў Андрэй Кабякоў. Ён заўважыў, што гэта сфера адказнасці галіновых міністраў і старшынь аблвыканкамаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі