Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 сакавіка 2019, 16:30

Бізнесмены Беларусі і Аўстрыі выступаюць за развіццё супрацоўніцтва на прасторы ЕАЭС і ЕС

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнесмены Беларусі і Аўстрыі выступаюць за развіццё эканамічнага супрацоўніцтва на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка пасля пасяджэння беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сышліся на тым, што бізнес-супольнасці абедзвюх краін выступаюць за вяртанне да ідэі стварэння агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока", - сказаў Алег Краўчанка.

У той жа час, заўважыў ён, бакі бачаць, якая палітычная сітуацыя складваецца ў рэгіёне, і разумеюць, што рэалізацыя гэтай ідэі пакуль выглядае маларэалістычнай. "Тым не менш аўстрыйскі бізнес лічыць важным наладжванне дыялогу паміж Еўрапейскай камісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Гэта тое, за што мы паслядоўна выступаем і ў Беларусі", - дадаў намеснік міністра.

Аўстрыйскі бок на пасяджэнні міжурадавай камісіі ўзначаліў генеральны дырэктар па знешнеэканамічных сувязях Федэральнага міністэрства дыгіталізацыі і эканамічнай палітыкі Франц Весіг. Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі магчымыя інвестыцыі аўстрыйскіх кампаній у эканоміку Беларусі, падтрымку з боку ўрада Аўстрыі.

Сёння ў Мінску таксама адбылося пасяджэнне аўстрыйска-беларускага дзелавога савета. Бізнесмены дзвюх краін абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у харчовай прамысловасці і энергетыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі