Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 мая 2018, 17:00

Бізнесмен з Нарыльска набыў пакет акцый Квасевіцкай фабрыкі пуху і пер'я

2 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Бізнесмен з Нарыльска Канстанцін Наліўко (ураджэнец Івацэвіцкага раёна) набыў пакет акцый ААТ "Квасевіцкая фабрыка пуху і пер'я", паведамілі БЕЛТА ў Івацэвіцкім райвыканкаме.

Па выніках праведзенага ў сакавіку конкурсу акцыі ААТ, якія прыналежалі Івацэвіцкаму раёну, прададзены генеральнаму дырэктару ТАА"Прамысловая будаўніча-мантажная кампанія" Канстанціну Наліўко. Такім чынам выхадзец з вёскі Пагор'е вырашыў зрабіць свой уклад у развіццё малой радзімы.

Пакет акцый у колькасці 6 513 181 штукі (99,7 працэнта статутнага фонду фабрыкі) прададзены па цане Br690 тыс. Пасля заключэння дагавора куплі-продажу акцыі перададзены пакупніку. Новы ўласнік узяў на сябе шэраг абавязацельстваў па развіцці ААТ. Гэта захаванне на працягу пяці гадоў сярэдняспісачнай колькасці працоўнага калектыву і дзеючых па калектыўным дагаворы сацыяльных гарантый работнікам. На працягу гэтага часу тэмп росту сярэднямесячнай зарплаты на фабрыцы не павінен уступаць тэмпу росту сярэднямесячнай заработнай платы ў раёне. Таксама для абнаўлення асноўных і папаўнення абаротных сродкаў уласнік абавязаны ўнесці ў статутны фонд таварыства шляхам набыцця акцый дадатковага выпуску не менш як Br100 тыс. Яшчэ адной умовай з'яўляецца тое, што асноўны від дзейнасці ААТ можна змяняць толькі па ўзгадненні з Івацэвіцкім райвыканкамам.

ААТ "Квасевіцкая фабрыка пуху і пер'я" з'яўляецца вядучым вытворцам вырабаў з пер'я і пуху ў Беларусі. На прадпрыемстве ўстаноўлены аўтаматычны комплекс фірмы LORH, у склад якога ўваходзяць дзве вытворчыя лініі - па перапрацоўцы пер'я вадаплаўнай птушкі і пер'я курынага. Асноўнымі відамі дзейнасці фабрыкі з'яўляецца вытворчасць падушак і коўдраў з пер'я і пуху, ватовых, камбінаваных, з сінтэтычным напаўняльнікам, а таксама вытворчасць іголкапрабіўнога палатна (сінтэпону), іншых швейных вырабаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі