Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2018, 15:42

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў ліпені

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў ліпені, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё патаннела свежая белакачанная капуста (на 42,38 працэнта), памідоры (на 33,22 працэнта) і салодкі перац (на 28,07 працэнта). У сярэднім агародніна знізілася ў цане на 19,21 працэнта. З фруктаў больш за ўсё патаннелі бананы і вінаград (крыху больш як на 20 працэнтаў). У цэлым цана фруктаў знізілася на 8 працэнтаў.

Лідары ў рэйтынгу тавараў, якія падаражэлі, - свежыя агуркі (9,22 працэнта), рэпчатая цыбуля (8,78 працэнта), куры (7,8 працэнта) і паўфабрыкаты з мяса птушкі (6,39 працэнта). Сталі таксама даражэйшымі морква і буракі - на 5,61 працэнта і 4,8 працэнта адпаведна.

Адзенне патаннела на 0,5 працэнта, абутак падаражэў на 0,74 працэнта. Мэбля павысілася ў цане на 0,72 працэнта, электратавары - 0,33 працэнта, будаўнічыя матэрыялы - 0,54 працэнта. Медыкаменты сталі таннейшымі на 0,43 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то білеты на канцэрты патаннелі на 1,49 працэнта. У лідарах па росту цэн - паслугі фотаатэлье (выраслі ў цане на 2,36 працэнта), абаненцкая плата за карыстанне паслугамі сотавай рухомай электрасувязі (2,21 працэнта) і санаторна-аздараўленчыя паслугі (1,86 працэнта).

У Беларусі ў ліпені зафіксавана дэфляцыя 0,2 працэнта. Харчовыя тавары ў ліпені патаннелі на 0,5 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2018 года, нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,02 працэнта. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў ліпені склаў 100,3 працэнта да чэрвеня 2018-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі