Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2018, 12:53

"Белнафтахім" растлумачыў неабходнасць паступальнага падаражання паліва

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паступальнае павышэнне цаны на паліва ў Беларусі дае магчымасць не павялічваць разрыў з узрастаючай цаной на нафту. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Рыбакоў, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік "Белнафтахіма" растлумачыў, што ў сабекошце нафтапрадуктаў кошт сыравіны займае 80 працэнтаў. "Цана нафты дасягнула $85 за бараль. Гэта плюс 40 працэнтаў да пачатку года. Калі параўноўваць з 1 кастрычніка мінулага года, то плюс 60 працэнтаў. Адэкватнага павелічэння цаны на нафтапрадукты не адбывалася. Адэкватнага, зыходзячы з усіх фактараў, у тым ліку і курсу нацыянальнай валюты. Таму сітуацыя на ўнутраным рынку стратная для нашых нафтаперапрацоўчых заводаў", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Менавіта гэтым тлумачыцца цяперашняя палітыка стрыманага павышэння цаны на паліва. "Кожны тыдзень вядзём маніторынг, ці не з'яўляецца трэнд па нафце нейкім раптоўным уздымам. І па сукупнасці параметраў выносім рашэнне аб наступным павышэнні. На адну капейку - мінімальна магчымы ўзровень павышэння. Гэта дае магчымасць нам адаптаваць спажыўцоў да росту і кантраляваць сітуацыю. Апошнія паўтара месяцы павышэнняў на капейку далі магчымасць нам утрымацца на ранейшым узроўні, але без прагрэсу па збліжэнні паміж трэндамі нафты і нафтапрадуктаў", - сказаў на заканчэнне Андрэй Рыбакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі