Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2019, 19:36

"Белнафтахім" ацэньвае недаатрыманую выручку ад рэалізацыі нафтапрадуктаў у памеры каля $100 млн

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" ацэньвае недаатрыманую выручку ад рэалізацыі нафтапрадуктаў з-за сітуацыі з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты ў суме каля $100 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы ацэньваем страты, якія мы панясём у красавіку. На сёння яны складаюць амаль $100 млн у выглядзе недаатрыманай выручкі ад рэалізацыі нафтапрадуктаў", - сказаў Уладзімір Сізоў.

Паводле яго слоў, сёння абодва нафтаперапрацоўчыя заводы (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") працуюць на загрузцы прыкладна 50 працэнтаў ад таго ўзроўню, які быў да моманту пастаўкі расійскай нафты з пагоршанымі характарыстыкамі.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" на мінулым тыдні заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, што паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". З-за гэтага было пашкоджана дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і нясуць страты. Польшча 24 красавіка спыніла транзіт нафты па нафтаправодзе "Дружба" на нявызначаны тэрмін, прычынай стала адмова НПЗ у Польшчы і Германіі перапрацоўваць няякасную нафту з Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі