Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2018, 14:00

"Беллеспаперапрам" прапануе абмеркаваць праект пастановы аб ліцэнзаванні экспарту лесаматэрыялаў

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беллеспаперапрам" вынес на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Савета Міністраў аб прадаўжэнні ліцэнзавання экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Распрацоўка праекта пастановы абумоўлена неабходнасцю забяспечыць бесперабойную работу і не дапусціць дэфіцыту сыравіны на прадпрыемствах дрэваапрацоўчай і мэблевай галін, якія вырабляюць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. "З улікам устойлівага попыту, у тым ліку на знешніх рынках, на гатовую прадукцыю (у прыватнасці, мэблю) мясцовыя дрэваапрацоўшчыкі нарошчваюць вытворчыя магутнасці і могуць перапрацаваць каштоўную сыравіну цвёрдалістых парод унутры краіны. Каб выключыць пастаўкі гэтай сыравіны па імпарце і забяспечыць перапрацоўку існуючай, у Беларусі ініцыіруецца ўвядзенне ліцэнзавання экспарту драўніны каштоўных парод", - адзначылі ў прэс-службе.

Заканадаўчыя акты па часовым нетарыфным рэгуляванні экспарту лесаматэрыялаў цвёрдалістых парод першаснай перапрацоўкі дзейнічалі з лістапада 2016 года па жнівень 2018-га. Як адзначылі ў прэс-службе, у гэты перыяд быў выключаны ажыятажны попыт на піловачнае бервяно, на біржавой пляцоўцы з'явіліся ў свабодным доступе рэсурсы каштоўных круглых лесаматэрыялаў. Стабілізавалася сітуацыя на ўнутраным рынку піламатэрыялаў. Прадпрыемствам дрэваапрацоўчай галіны пачалі пастаўляць чарнавую мэблевую загатоўку ў аб'ёме 370 куб.м у месяц, практычна спыніліся закупкі гэтай прадукцыі па імпарце. Кантроль за выкананнем дзеючых тэхнічных нарматыўна-прававых актаў да прад'яўляемых на экспарт піламатэрыялаў прыпыніў выкарыстанне не па прызначэнні тэхналагічнай сыравіны пры вытворчасці экспартных лесаматэрыялаў.

Канцэрн "Беллеспаперапрам" за названы перыяд заключыў з экспарцёрамі пагадненні аб умовах паставак пілапрадукцыі з драўніны цвёрдалістых парод на ўнутраны рынак у агульным аб'ёме 12,2 тыс. куб.м. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выдала ліцэнзіі на экспарт пілапрадукцыі з драўніны цвёрдалістых парод агульным аб'ёмам 15,7 тыс. куб.м. Такім чынам, пры абгрунтаваных умовах экспарт гэтай прадукцыі ажыццяўляўся.

"Аднак, улічваючы тэмпы нарошчвання магутнасцей мадэрнізаваных прадпрыемстваў краіны, у далейшым узрасце патрэбнасць у сыравіне. Прымаючы пад увагу недастатковы аб'ём нарыхтоўкі круглых лесаматэрыялаў цвёрдалістых парод (піловачнае бервяно) і фанернай сыравіны, дэфіцыт сыравіны для перапрацоўчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і мэблевай галін краіны захаваецца. Прыняцце Саветам Міністраў адпаведнай пастановы будзе садзейнічаць бесперабойнаму забеспячэнню галін неабходнай сыравінай. Прадпрыемствы краіны, якія вырабляюць прадукцыю з высокай ступенню дабаўленай вартасці з каштоўных парод драўніны, змогуць набываць лесаматэрыялы па даступных цэнах і ў дастатковых аб'ёмах для загрузкі сваіх вытворчых магутнасцей", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Праект дакумента размешчаны на сайце "Беллеспаперапрама". Прапановы можна прысылаць на электронную пошту: odm@bellesbumprom.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі