Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2016, 17:02

Беларусы ў студзені-лістападзе прадалі валюты больш, чым купілі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені-лістападзе павялічылі чысты продаж валюты. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За 11 месяцаў насельніцтва прадала наяўнай і безнаяўнай валюты на $6,973 млрд у эквіваленце, купіла - $5,177 млрд. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі ў студзені-лістападзе склаў $1,796 млрд.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-лістападзе прадалі замежнай валюты на $14,525 млрд у эквіваленце, купілі - $14,479 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за 11 месяцаў прадалі валюты на $604,28 млн у эквіваленце, купілі - $189,49 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі