Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2019, 15:46

"Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т па выніках года

20 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" плануе павялічыць здабычу нафты на 20 тыс. т у 2019 годзе. Пастаўлена для дасягнення па выніках года планка - 1,69 млн т, паведамілі ў час прэс-туру па свідравінах-мільёншчыцах на прадпрыемстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як нагадалі нафтавікі, 2019 год - юбілейны для нафтаздабычы ў Беларусі. Да 55-й гадавіны падышлі са знакавымі дасягненнямі і напрацоўкамі. Так, у 2018 годзе ўпершыню ў навейшай гісторыі прадпрыемства гадавы аб'ём здабычы нафты склаў 1,67 млн т. "Пры гэтым новыя свідравіны далі больш за 94 тыс. т. Гэта лепшы вынік за апошнія 23 гады. Упершыню за 20 гадоў у Беларусі прырост запасаў нафты дасягнуў узроўню здабычы", - расказалі на прадпрыемстве.

За перыяд нафтаздабычы 15 свідравін далі больш як па 1 млн т нафты. Адна з іх - свідравіна нумар 6 Рэчыцкага нафтавага радовішча. У свой час яна стала пэўным пацвярджэннем наяўнасці прамысловых запасаў нафты ў БССР і цяпер усё яшчэ ў страі. 20 жніўня 1964 года - своеасаблівы дзень нараджэння 8-й свідравіны. У першыя ж суткі яна дала больш за 120 т нафты.

Цяпер перад нафтавікамі стаіць задача нівеліраваць дысбаланс прыросту запасаў і аб'ёму здабычы. Пастаяннае ўкараненне сучасных тэхналогій дае магчымасць весці разведвальныя работы на якасна новым узроўні.

У Беларусі ў распрацоўцы знаходзяцца больш за 60 радовішчаў нафты, эксплуатуемы фонд свідравін - каля 850. У час прэс-туру масмедыя знаёмяць з інфраструктурай старэйшых і самых маладых свідравін.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе, прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі