Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2017, 15:40

Беларускім пакупнікам Geely плануецца прадастаўляць субсідыі

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім пакупнікам айчынных аўтамабіляў Geely плануецца прадастаўляць субсідыі, паведаміў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, адказваючы сёння на пытанні дэпутатаў і сенатараў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для продажаў на беларускім рынку спецыяльна распрацоўваецца праграма па стымуляванні продажаў. Для гэтага будуць задзейнічаны лізінгавыя кампаніі, банкі, і самае галоўнае - будзе прадастаўлена субсідыя для пакупніка аўтамабіля", - праінфармаваў Аляксандр Агароднікаў. Паводле яго слоў, адпаведнае распараджэнне кіраўніка дзяржавы падрыхтавана, чакаецца яго прыняцце ў бягучым годзе.

Аляксандр Агароднікаў дадаў, што з улікам гэтай субсідыі ў аўтамабіля "будзе адэкватная цана".

Што датычыцца продажу асноўных аб'ёмаў вырабляемай прадукцыі, Беларусь нацэлена ў першую чаргу на расійскі рынак, сказаў намеснік міністра. "Мы ўпэўнены, што тыя аб'ёмы, якія мы будзем вырабляць, пачынаючы з наступнага года (ды ўжо і ў гэтым годзе), мы будзем прадаваць", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі