Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2017, 15:14

Беларускія вучоныя распрацавалі лінейку высокапрадукцыйных сартоў сельгаскультур

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі лінейку высокапрадукцыйных сартоў сельскагаспадарчых культур. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрый Лужынскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная задача НПЦ па земляробстве - забеспячэнне сельгасвытворцаў высокапрадукцыйнымі сартамі сельгаскультур. Намі распрацавана цэлая лінейка высокапрадукцыйных сучасных сартоў збожжавых, зернебабовых культур, кармавых траў, якія даюць магчымасць максімальна выкарыстоўваць патэнцыял глебы і клімату Беларусі, атрымліваць максімальна магчымы ўраджай з адзінкі плошчы. Нашы сарты паспяхова канкурыруюць з замежнымі па такой прыкмеце, як устойліваць да неспрыяльных фактараў пры зімоўцы. Напрыклад, у гэтым годзе 99 працэнтаў азімага рапсу ў Беларусі паспяхова перазімавала. Ён на 99 працэнтаў прадстаўлены менавіта беларускімі сартамі і гібрыдамі. Упершыню за тры гады ў нас ёсць магчымасць поўнасцю забяспечыць сябе рапсам для прамысловасці і кормавытворчасці", - сказаў Дзмітрый Лужынскі.

Таксама распрацаваны серыі сартоў збожжавых культур, такіх як азімая і яравая пшаніца, якія патэнцыяльна могуць забяспечваць нават на сярэднеўрадлівых глебах да 6-7 т зерня з гектара. "Зерне гэтых сартоў высокай якасці, што дае магчымасць не закупляць муку за межамі краіны. Гэта значна скарачае расходы нашай краіны на імпарт прадуктаў харчавання", - адзначыў вучоны.

Дзмітрый Лужынскі таксама выказаў меркаванне, што распрацаваныя ў НПЦ сарты зернебабовых культур маглі б замяніць соевы шрот, які закупляецца за мяжой. "Наш цэнтр рэкамендуе пашырыць пасяўныя плошчы ў Беларусі па зернебабовых культурах да 350 тыс. га. Гэта дало б магчымасць на 50 працэнтаў зменшыць затраты за кошт таго, што не трэба будзе закупляць сыравіну за межамі краіны", - дадаў ён.

Генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Сяргей Турко таксама расказаў пра ўклад вучоных у сельскую гаспадарку. "За 2011-2016 гады намі створана 13 новых сартоў бульбы, 29 сартоў пладовых і ягадных культур, 23 сарты і гібрыды агароднінных культур", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі