Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2019, 14:22

Беларускія прадукты прадставяць на выстаўцы харчовай прамысловасці ва Узбекістане

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы прадставяць прадукцыю на міжнароднай выстаўцы харчовай прамысловасці UzProdExpo 2019 у Ташкенце (Узбекістан), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Мерапрыемства пройдзе з 27 па 29 лістапада. На выставачнай пляцоўцы прадпрыемствы змогуць усталяваць дзелавыя кантакты з дыстрыб'ютарамі, рытэйлерамі, спажыўцамі, што будзе садзейнічаць павелічэнню беларускага экспарту ва Узбекістан, развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

UzProdExpo - самая маштабная выстаўка харчовай прамысловасці ва Узбекістане. Штогод яна прыцягвае больш за 6 тыс. наведвальнікаў, 56 працэнтаў з якіх прамыя пакупнікі, 23 працэнты дыстрыб'ютары, 14 працэнтаў рытэйлеры і 7 працэнтаў афіцыйныя дэлегацыі. Тут дэманструюцца прадукты харчавання, сыравіна і харчовыя інгрэдыенты, абсталяванне і тэхналогіі для іх вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання, гандлёвае абсталяванне.

У 2018 годзе тавараабарот Беларусі і Узбекістана наблізіўся да $160 млн, што на 20 працэнтаў больш за ўзровень 2017 года, з іх $114 млн - беларускі экспарт.

Арганізатарам экспазіцыі Беларусі выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі